Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
DeoSpace - новая каталіцкая сацыяльная сетка
30.03.2014 21:39

Сацыяльная сетка DeoSpace будзе цікавая католікам і ўсім, хто цікавіцца каталіцтвам. Як паведамляе Sedmitza.Ru са спасылкай на InfoCatolica, новая сацыяльная сетка прэтэндуе на тое каб аб'яднаць каталіцкія суполкі па ўсім свеце.

DeoSpace знаходзіцца па адрасе www.deospace.com. Сёння сетка даступная на англійскай, італьянскай і іспанскай мовах. Яна пабудавана аналагічна большасці сацыяльных сетак, але адаптаваная пад католікаў. Карыстальнікі могуць стварыць асабісты профіль, знайсці сяброў, далучыцца да парафіі, дыяцэзіі, апостальскай групы, пасылаць паведамленні, абменьвацца фота і відэа, звяртацца з малітоўнымі просьбамі. Структура сеткі будзе ўдасканальвацца. У будучыні распрацоўшчыкі абяцаюць больш прасунутыя функцыі.

На чале праекта стаяць кардынал Оскар Андрэс Радрыгес Марадыяга і біскуп Кэвін Фаррэл. Выканаўчым дырэктарам прызначаны прэзідэнт інстытута евангелізацыі Марыё Капэла.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.