Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Англійскі біскуп заклікаў католікаў выкарыстаць перыяд Вялікага посту для пакаяння ў грахах, учыненых у сацыяльных сетках
28.03.2014 12:43
Біскуп Філіп Ігэн (Philip Egan) з горада Портсмут назваў выкарыстанне блогаў, Facebook, Twitter з мэтай асуджэння «сур'ёзнай праблемай».
«Выкарыстанне сацыяльных сетак для крытыкі альбо абразы чалавека з'яўляецца грахом супраць 8-ай запаведзі, якая забараняе «прамаўляць ілжывыя сведчанні на бліжняга твайго», — заявіў Біскуп Філіп Ігэн ў сваім пастырскім пасланні, датаваным 19 сакавіка.

«Мы павінны праяўляць разважлівасць і мудрасць, паважаць іншых людзей і іх права на асабістае жыццё і не прымаць удзел у паклёпе, плётках і паспешлівых меркаваннях», — напісаў біскуп у дакуменце, які быў распаўсюджаны ў касцёльных парафіях 22-23 сакавіка.

«Мы павінны пазбягаць паклёпніцтва, яно ганьбіць і разбурае людзей, мы не павінны выносіць на агульны агляд чужыя грахі і слабасці», — сказаў Філіп Ігэн.

Біскуп заклікаў вернікаў спытаць саміх сябе: «А як я выкарыстоўваю Facebook або Twitter? Ці праяўляю я міласэрнасць і добразычлівасць, удзельнічаючы ў блогах? Ці раскрываю я недахопы іншых людзей? Усе гэтыя пытанні вельмі сур’ёзныя», — сказаў іерарх.

«І нават калі казаць пра тэлебачанне і СМІ, то што мы назіраем там: знакамітыя людзі, якія пацярпелі крах, выстаўляюцца на абсмейванне, рэпутацыі рвуцца на шматкі, грахі выкрываюцца, часам здаецца, што наша масавая культура імкліва набірае поспех у парушэнні восьмай запаведзі» ,— дадае ён.

Іерарх заклікаў вернікаў вызваліцца ад гэтых грахоў з дапамогай рэгулярнай малітвы і сакрамэнту споведзі.

Паводле CNM
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.