На Майдане будуюць капліцу памяці загінулых герояў «Нябеснай сотні» | Друк |
26.03.2014 12:32

24 cакавіка з'явіліся першыя навіны аб пабудове капліцы памяці загінулых герояў «Нябеснай сотні», якую плануюць дабудаваць да 29 сакавіка паміж гасцініцай «Украіна» і верхнім выхадам са станцыі метро «Храшчацік» на Майдане.

Як паведамляе www.mediaport.ua, капліцу вырашылі ўзвесці трое «майданаўцаў». Усе яны майстры па разьбе, родам з Закарпацця.

Тры тыдні яны рабілі драўляныя дэталі для святыні. Як сказаў адзін з майстроў, на тое, каб сабраць капліцу, патрэбна шэсць дзён. Адразу пасля пабудовы плануецца асвячэнне святыні, якая надалей стане месцам, дзе будуць праводзіць малітоўныя набажэнствы святары ўсіх канфесій.

(AYU), фота з www.mediaport.ua

 

 
© 2003-2024 Catholic.by