У Бельгіі пасля легалізацыі дзіцячай эўтаназіі прапануюць «законна забіваць» без згоды пацыента | Друк |
25.03.2014 10:55

 Некаторыя ўрачы ў Бельгіі прапанавалі абмеркаваць магчымасць ўзаконіць у краіне эўтаназію, якая не будзе патрабаваць згоды пацыента, перадае агенцтва CWN.

Эўтаназія ўжо даўно легалізавана ў Бельгіі. У мінулым годзе 1432 чалавекі былі забітыя ўрачамі па просьбе саміх жа пацыентаў. У лютым гэтага года ўрад пашырыў юрыдычную базу эўтаназіі, дазволіўшы яе ў адносінах да дзяцей  са згоды бацькоў.

Дзеючае заканадаўства, аднак, патрабуе, каб пацыенты (або іх бацькі ў выпадку дзяцей) самі зрабілі добраахвотны выбар на карысць заканчэння ўласнага жыцця. У дадатак цяпер урачы прапануюць, каб ім самім было дазволена прымаць рашэнне аб эўтаназіі ў адносiнах да пацыентаў, якія няздольныя адэкватна выказаць, ці яны пакутуюць ад хваробы.

(AYU)

 
© 2003-2024 Catholic.by