Кіеўскі дынамавец моліцца за Украіну |
20.02.2014 16:08 |
Паўабаронца кіеўскага «Дынама» Раман Безус падтрымаў свой народ малітвай за Украіну. Дынамавец апублікаваў яе ў сваім Instagram.
«Любоў да Радзімы — гэта вялікая цнота. Не можа любіць Бога чалавек, які не навучыўся паважаць сваіх бацькоў і сваю Радзіму. Добрае дзіця не кідае сваю маці ў цярпенні і жалобе і не спыняецца яе любіць.
Такой павінна быць любоў да роднай зямлі. Пабожна шанаваць Богам дадзеную нам айчыну, сэрцам пазнаваць яе пакутніцкі шлях, яе святых і святыні, смуткаваць і маліцца за яе, ахоўваць ад знішчэння родную мову і культуру— гэта наш абавязак», — гаворыцца ў малітве. Нагадаем, што «Дынама» знаходзіцца на Кіпры, дзе павінен 20 лютага сыграць 1/16 фінала Лігі Еўропы супраць «Валенсіі». З-за беспарадкаў у Кіеве і смерці людзей у цэнтры сталіцы матч быў перанесены ў Нікасію.
|