Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Першая каталіцкая сямейная кансультацыя з’явілася ў сталіцы Малдовы
19.02.2014 10:32

У Кішынёве была адкрыта першая ў краіне каталіцкая сямейная кансультацыя. «Каталіцкі Касцёл у Малдове адзначае тэрміновую неабходнасць адраджэння сямейных каштоўнасцяў у краіне, дзе колькасць распада сем’яў вялікая і дзе само чалавечае жыццё патрабуе асаблівай абароны», — адзначыў на цырымоніі адкрыцця цэнтра Біскуп Кішынёўскі Антон Коша.

Іерарх падкрэсліў, што адкрыццё кансультацыі адбываецца ў год, у які папа Францішак пажадаў правесці Сінод Біскупаў на тэму сям’і. Форум пройдзе ў Ватыкане 5-19 кастрычніка 2014 г. Звяртаючыся да навучання Пантыфіка, біскуп адзначыў, што дзякуючы гэтай новай структуры Касцёл зможа «дакрануцца да пакутуючага цела малдоўскага народа і служыць яму».

Першая каталіцкая сямейная кансультацыя ў Малдове была адкрыта дзякуючы ініцыятыве дабрачыннага фонда «Regina Pacis» і паклікана служыць сем’ям, абароне жыцця, падтрымліваць інвалідаў і быць побач з тымі, хто жыве ва ўмоваў сацыяльнага недабрабыту.

На інаўгарацыі цэнтра прысутнічаў віцэ-старшыня Хрысціянскага працоўнага руху Італіі Антоніа Дэ Матэа, які зрабіў значны ўнёсак у рэалізацыю праекта. У працы кансультацыі будуць задзейнічаны малдаўскія спецыялісты — педагогі, псіхолагі, сямейныя дарадчыкі, кансультанты па юрыдычных і этычных пытаннях. Ім будуць дапамагаць італьянскія валанцёры.

Сямейная статыстыка ў Малдове даволі трывожная: каля 150 тыс. дзяцей знаходзяцца далёка ад сваіх бацькоў з-за працоўнай міграцыі; трэцяя частка ўсіх сужэнстваў распадаецца; аборт лічыцца нормай кантрацэпцыі.

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.