Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Распачынаецца Усеўкраінская начная малітва за Украіну
07.02.2014 15:49
Па ініцыятыве Альянсу прафесійных хрысціянскіх арганізацый у ноч з 7 на 8 лютага распачынаецца Усеўкраінская малітва за Украіну.
"7 лютага Цэрквы збяруцца па ўсёй Украіне на начную малітву, каб каяцца і прасіць у Бога аб ласцы для Украіны, вызнаючы свае грахі і грахі ўсяго свету. Запрашаем збірацца ў мясцовых святынях і прасіць Пана аб ласцы для Украіны", - заклікаюць ініцыятары малітвы.

"Украіну можа ўратаваць толькі Бог! Толькі змена ўлады не вырашыць асноўнай праблемы народу, бо сапраўдная праблема - гэта грэх, непаслухмянасць Богу. Царква апошнім часам адыходзіла ад Бога, нярэдка змоўчваючы, калі навакол квітнела супрацьзаконне. Але надалей так не можа і не павінна быць!" - кажуць арганізатары малітвы, пералічваючы негатыўныя з'явы, якія ахапілі жыццё ўкраінцаў: злоўжыванні ўладаю, карупцыя, хабарніцтва, подкуп суддзяў, аборты, нянавісць, зайздрасць. Ва ўсіх гэтых грахах, па перакананню ініцыятараў малітвы, патрэбна пакаяцца, каб уратаваць Украіну.

Паводле risu.org.ua, (AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.