Хрысціяне Пакістана рэагуюць на тэракт пратэстамі | Друк |
23.09.2013 17:37

23 верасня хрысціяне з Пакістанa патрабавалі большай абароненасці з боку дзяржавы і выйшлі на вуліцы краіны, выказаўшы, такім чынам, сваё асуджэнне нядзельнаму тэракту.

Хрысціяне заблакавалі адзін з асноўных шляхоў, які вядзе да Ісламабаду, а таксама на працягу трох дзён трымалі зачыненымі місіянерскія школы. Пра гэта паведамляе wiara.pl.

У адказ на гэта ўлады ўзмацнілі ахову найбольш важных хрысціянскіх месцаў у Пешавары, горадзе, дзе 22 верасня загінула 81 асоба, а  140 было паранена.

З гісторыі сучаснага хрысціянства ў Пакістане гэта было адно з найбольш крывавых здарэнняў.

(AYU)

 
© 2003-2024 Catholic.by