У Сан-Джавані-Ратонда чакаецца пастаяннае выстаўленне рэліквій св. Піо | | Друк | |
07.05.2013 11:21 |
Чакаецца, што цела айца Піо будзе выстаўлена ў Сан-Джавані-Ратонда на пастаянны час. Тады пры рэліквіях святога стыгматыка можна будзе маліцца ў новай базыліцы, куды яны былі перанесены ў красавіку 2010 г. Як паведамляе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, аб пастаянным выстаўленні прасілі ўшанавальнікі айца Піо, якія прыязджаюць у гэтае мястэчка на поўдні Італіі. (AG) |