Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Сан-Джавані-Ратонда чакаецца пастаяннае выстаўленне рэліквій св. Піо
07.05.2013 11:21

Чакаецца, што цела айца Піо будзе выстаўлена ў Сан-Джавані-Ратонда на пастаянны час. Тады пры рэліквіях святога стыгматыка можна будзе маліцца ў новай базыліцы, куды яны былі перанесены ў красавіку 2010 г.

Як паведамляе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, аб пастаянным выстаўленні прасілі ўшанавальнікі айца Піо, якія прыязджаюць у гэтае мястэчка на поўдні Італіі.

Зараз капуцыны, якія працуюць у санктуарыі, чакаюць з Апостальскай Сталіцы канчатковай згоды на выстаўленне рэліквій.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.