Еўрапарламент кажа пра вялікі ўклад Касцёла ў сацыяльную дзейнасць | Друк |
29.11.2012 11:43

Намеснік старшыні Еўрапейскага Парламента Ласло Сур’ян высока ацаніў уклад Каталіцкага Касцёла ў падтрымку найслабейшых у грамадстве асобаў. «Касцёльныя арганізацыі адыгрываюць ключавую ролю ў падтрымцы такіх членаў грамадства», — адзначыў прадстаўнік Еўрапарламента падчас канферэнцыі каталіцкіх арганізацый у Бруселі на тэму: «Адкрыць дух міласэрнага самараніна».

Прамоўца дадаў, што, нягледзячы на гэта, сацыяльная праца Касцёла мала заўважаецца ў грамадстве.

У сваю чаргу кіраўнік Езуіцкай службы бежанцам у Еўропе Філіп Амарал заахвоціў Еўрасаюз аказваць імігрантам «большую гасціннасць», адзначыўшы, што «абарона Еўропай правоў чалавека не можа заставацца тэорыяй, але павінна праяўляцца ў рэальных справах».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by