Біскупы Еўропы разважаюць пра задачы, якія стаяць перад Еўрасаюзам, і ролю Касцёла ў іх вырашэнні | Друк |
23.11.2012 19:12

У Бруселі (Бельгія) праходзіць восеньская асамблея Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы. У межах сустрэчы, між іншым, адбудзецца дыскусія на тэму «Нобелеўская прэмія свету — сігнал для ўсіх грамадзян? Бягучыя задачы, якія стаяць перад Еўрасаюзам, і ўклад хрысціян».

Як паведамляе KATHweb, старшыня Камісіі епіскапатаў краін Еўропы кардынал Рэйнхард Маркс прысвяціў сваё выступленне ўкладу, які можа ўнесці сацыяльнае вучэнне Касцёла ў пераадоленне сучасных эканамічных, палітычных і сацыяльных праблем у Еўропе.

Біскуп Граца Эгон Капелары на пасяджэнні адзначыў, што сучасны крызіс датычыць не толькі палітыкі і эканомікі, але і маралі. Іерарх падкрэсліў таксама неабходнасць для краін Еўропы ўкладваць грошы ў навуку і адукацыю.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by