Акцыя «Нядзеля без працы» пройдзе ў краінах Еўропы | Друк |
29.02.2012 15:24

4 сакавіка 2012 г. у шматлікіх краінах Еўропы пройдзе акцыя «Еўрапейскі дзень нядзелі без працы». Арганізатары акцыі адзначаюць, што ўсе грамадзяне маюць права на годны распарадак працы, а ў нядзелю павінны працаваць толькі самыя неабходныя службы.

Таму варта змагацца за тое, каб заканадаўства ўсё лепш абараняла здароўе, бяспеку і годнасць кожнага чалавека, у прыватнасці, спрыяючы гарманізацыі паміж прафесійнай дзейнасцю і сямейным жыццём.

Узгадненне часу працы з часам для чалавека і абарона нядзелі як выхаднога дня датычаць не толькі Еўропы. Гэта пытанне будзе закранута і падчас Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая з удзелам Святога Айца Бэнэдыкта XVI пройдзе ў пачатку лета ў Мілане.

 
© 2003-2024 Catholic.by