Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскупы Польшчы супраць «каранацыі» Езуса Хрыста
30.08.2011 15:37

Каталіцкія біскупы Польшчы асудзілі ідэю «абвяшчэння Езуса Хрыста Каралём Польшчы». Як перадае словы епіскапату гэтай краіны інфармацыйны партал «Gloria.tv», кожны, хто далучыцца да руху, будзе адлучаны ад супольнасці Касцёла.

Паводле ўказу папы Пія XI, Езуса Хрыста ў Каталіцкім Касцёле называюць «Валадаром Сусвету». Іншае ўяўленне несумяшчальнае з вучэннем Касцёла.

Кампанія, якая заклікае інтранізаваць Хрыста як «Караля Польшчы», узнікла ў гэтай краіне ў 1990-х гг. Адным з довадаў на карысць інтранізацыі ўдзельнікі руху лічаць прызнанне і наданне тытулу «Каралевы Польшчы» цудадзейнаму абразу Марыі ў Чэнстахове.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.