Першая Кантакты Мапа
Французскія хрысціянскія арганізацыі прапаноўваюць скончыць з беспакаранасцю дзеянняў Ізраіля ў Святой Зямлі
29.07.2010 16:39

Пяць хрысціянскіх арганізацый Францыі — французскі дабрачынны каталіцкі фонд «Карытас», экуменічная служба ўзаемнай дапамогі Cimade, арганізацыя les Amis de Sabeel-France, якая падтрымлівае хрысціянскі рух вызвалення палесцінцаў, французскі аддзел акцыі хрысціян па адмене катаванняў Acat-France і пратэстанцкая місіянерская служба Défap — выступілі з заклікам да ўраду краіны спыніць «беспакаранасць Дзяржавы Ізраіль», калі яе дзеянні парушаюць міжнароднае права.

Непасрэднай падставай звароту былі скаргі палесцінскіх хрысціян з прычыны высялення тысяч палесцінцаў з Заходняга берага Іардану. Як сцвярджаюць каталіцкія арганізацыі, «шанаванне і рэалізацыя ў жыцці міжнароднага права з’яўляецца адзіным спосабам дасягнення справядлівага і трывалага міру на Блізкім Усходзе».


Bookmark and Share
 

 Архіў >>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
Запрашем у пілігрымку ў Капцёўку
Запрашаем дзяцей, моладзь, бацькоў і катэхетаў у аднадзённую пілігрымку ў Капцёўку (Гродзенская дыяцэзія), якая адбудзецца 19 верасня 2010 г. Пілігрымка з Гродна на пагорак Надзеі адбудзецца з нагоды новага навучальнага і катэхетычнага года, а яе дэвізам стануць словы «Марыя — наша настаўніца».
Падрабязней ...  
Парафія на Каменнай Горцы запрашае на набажэнствы ў гонар Маці Божай Будслаўскай

У капліцы на Каменнай Горцы ў Мінску 2-га чысла кожнага месяца ў 18.00 адбываюцца набажэнствы да Маці Божай Будслаўскай. У снежні гг. споўніцца два гады з таго часу, як парафіяне і вернікі іншых парафій атрымалі магчымасць маліцца перад копіяй абраза Маці Божай з будслаўскага санктуарыя.

Падрабязней ...  
Запрашаем катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі на рэкалекцыі
Аддзел навучання і выхавання пры курыі Гродзенскай дыяцэзіі сардэчна запрашае катэхетаў дыяцэзіі на рэкалекцыі перад распачаццем новага катэхетычнага года.
Падрабязней ...