Першая Кантакты Мапа
Ватыканскі фонд «Populorum Progressio» дапаможа ў адбудове Гаіці
16.07.2010 14:31

20–23 ліпеня 2010 г. у Санта Дамінга, сталіцы Дамініканскай Рэспублікі, адбудзецца пасяджэнне папскага фонду «Populorum Progressio». Яно будзе прысвечана абмеркаванню праектаў развіцця супольнасцяў жыхароў Лацінскай Амерыкі і Карыбскіх астравоў. Удзельнікі пасяджэння наведаюць і суседнюю краіну — Гаіці, у якой фонд штогод праводзіць шматлікія дабрачынныя праекты.

Падчас візіту ў Гаіці члены фонду наведаюць каталіцкія лагеры для бежанцаў, у адным з якіх адбудзецца святая Імша з удзелам прадстаўнікоў мясцовага Касцёла. Запланавана таксама сустрэча з прадстаўнікамі мясцовых дабрачынных арганізацый.

Старшыня Папскай рады «Cor Unum» і фонду «Populorum Progressio» кардынал Пауль Ёзаф Кордэс падчас наведвання сядзібы мясцовага «Карытас» ад імя Святога Айца перадасць яе кіраўнікам 250 тысяч долараў. Гэты дар стане пачаткам адбудовы знішчанай у выніку землятрусу школы св. Францішка Сальскага ў сталіцы краіны.  

Фонд «Populorum Progressio» быў заснаваны 13 лютага 1992 г. папам Янам Паўлам ІІ з нагоды 500-годдзя адкрыцця Амерыкі і распачацця яе евангелізацыі. Фонд падпарадкоўваецца Папскай радзе «Cor Unum». Яго мэтай з’яўляецца эканамічная падтрымка найбольш бедных супольнасцяў Лацінскай Амерыкі.

Bookmark and Share
 

 Архіў >>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
Запрашем у пілігрымку ў Капцёўку
Запрашаем дзяцей, моладзь, бацькоў і катэхетаў у аднадзённую пілігрымку ў Капцёўку (Гродзенская дыяцэзія), якая адбудзецца 19 верасня 2010 г. Пілігрымка з Гродна на пагорак Надзеі адбудзецца з нагоды новага навучальнага і катэхетычнага года, а яе дэвізам стануць словы «Марыя — наша настаўніца».
Падрабязней ...  
Парафія на Каменнай Горцы запрашае на набажэнствы ў гонар Маці Божай Будслаўскай

У капліцы на Каменнай Горцы ў Мінску 2-га чысла кожнага месяца ў 18.00 адбываюцца набажэнствы да Маці Божай Будслаўскай. У снежні гг. споўніцца два гады з таго часу, як парафіяне і вернікі іншых парафій атрымалі магчымасць маліцца перад копіяй абраза Маці Божай з будслаўскага санктуарыя.

Падрабязней ...  
Запрашаем катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі на рэкалекцыі
Аддзел навучання і выхавання пры курыі Гродзенскай дыяцэзіі сардэчна запрашае катэхетаў дыяцэзіі на рэкалекцыі перад распачаццем новага катэхетычнага года.
Падрабязней ...