|
У Туркменістане зарэгістраваны Рыма-каталіцкі Касцёл |
|
18.03.2010 11:55 |
У мінулую пятніцу ў Туркменістане быў афіцыйна зарэгістраваны Рыма-каталіцкі Касцёл, пра гэта паведаміў кс. Анджэй Мадэй OMI, які ўжо больш за 10 год працуе ў гэтай краіне.
Да гэтага часу Касцёл у Туркменістане існаваў як дыпламатычнае прадстаўніцтва Апостальскай Сталіцы, аб гэтым паведамляе інфармацыйнае агенцтва katolik.ru. На сённяшні дзень на тэрыторыі Туркменістана існуе адна рыма-каталіцкая супольнасць у Ашхабадзе, якая налічвае каля 100 вернікаў. Пераважную большасць насельніцтва краіны (89%) складаюць мусульмане.
|
|
Архіў >>>
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.