|
Зняволеныя ў Грузіі змогуць адбываць пакаранне ў манастырах |
|
12.03.2010 14:54 |
|
Грузінскія вязні, якія не ўчынілі цяжкіх злачынстваў, адтрымаюць магчымасць адбываць тэрмін зняволення ў манастырах, займаючыся працай, карыснай для грамадства.
Адпаведны мемарандум быў аформлены ў пятніцу ў Грузінскай патрыярхіі, як паведамілі інфармацыйнаму агенцтву «Интерфакс» у галоўнай пракуратуры Грузіі. Дакумент быў падпісаны прадстаўнікамі патрыярхіі, пракуратуры і міністэрства выканання пакаранняў, прабацыі і юрыдычнай дапамогі.
Згодна з падпісаным пагадненнем, у выпадку пасрэдніцтва з боку Царквы пастаянная камісія пры галоўнай пракуратуры Грузіі і міністэрстве выканання пакаранняў будзе ўлічваць рэкамендацыі Патрыярхіі па пытанні прадстаўлення зняволеным магчымасці адбываць тэрмін пакарання замест турмаў ў манастырах.
|
|