Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Навіны ў свеце


Кіеўскі дынамавец моліцца за Украіну
20.02.2014 16:08

Паўабаронца кіеўскага «Дынама» Раман Безус падтрымаў свой народ малітвай за Украіну. Дынамавец апублікаваў яе ў сваім Instagram.

 
Украіна: aрганізавана дапамога пацярпелым у касцёле св. Аляксандра, колькасць загінуўшых расце
20.02.2014 15:11

У Кіеве ў касцёле св. Аляксандра на вул. Касцельнай адчынілі аперацыённую, а ў кансерваторыі пачаў працаваць медпункт для лёгкапараненых.

 
У Польшчы будуюць дом для пераследуемых хрысціянаў з Сірыі
20.02.2014 12:35

Фонд «SOS для жыцця» і манахіні-бернардынкі ў польскім горадзе Жэшув будуюць цэнтр дапамогі для пераследуемых хрысціянаў. Будынак разлічаны на 40 сем’яў і 160 чалавек. Ужо адведзены надзел пад будаўніцтва ў горадзе Ланьцуг. Гэты дом прызначаны для бежанцаў з Сірыі.

 
20 лютага ва Украіне аб'явілі днём траўру
20.02.2014 11:21

20 лютага ў святынях Украіны пройдуць малітоўныя службы, бо гэты дзень аб'явілі днём трауру ў сувязі з чалавечымі ахвярамі ў выніку масавых беспарадкаў на Майдане ў Кіеве.

 
Першая каталіцкая сямейная кансультацыя з’явілася ў сталіцы Малдовы
19.02.2014 10:32

У Кішынёве была адкрыта першая ў краіне каталіцкая сямейная кансультацыя. «Каталіцкі Касцёл у Малдове адзначае тэрміновую неабходнасць адраджэння сямейных каштоўнасцяў у краіне, дзе колькасць распада сем’яў вялікая і дзе само чалавечае жыццё патрабуе асаблівай абароны», — адзначыў на цырымоніі адкрыцця цэнтра Біскуп Кішынёўскі Антон Коша.

 
У Венесуэле забілі двух салезіянаў
18.02.2014 12:37

6 лютага 2014 г. у венесуэльскім горадзе Валенсія былі забіты два законнікі. Трагедыя здарылася ў салезіянскім калегіуме св. Яна Боско. Ахвярамі злачынцаў сталі 80-гадовы святар айцец Хэсус Плаца і 84-гадовы брат Луіс Санчэс.

 
Каталіцкае радыё ў Бангладэшы слухаюць амаль адны мусульмане
18.02.2014 12:02

99 % слухачоў каталіцкага Radio Veritas Asia у Бангладэшы з’яўляюцца мусульманамі. Гэта стала вядома пасля даследаванняў, якія былі праведзены са слухачамі. Для самых адданых прыхільнікаў была арганізавана нават спецыяльная сустрэча, якая налічыла 175 удзельнікаў.

 
Распачынаецца Усеўкраінская начная малітва за Украіну
07.02.2014 15:49
Па ініцыятыве Альянсу прафесійных хрысціянскіх арганізацый у ноч з 7 на 8 лютага распачынаецца Усеўкраінская малітва за Украіну.
 
Прабыць 13 месяцаў у Ціхім акіяне ў малой лодцы і застацца жывым
07.02.2014 13:34
Мужчына з Мексікі трынаццаць месяцаў прабыў у Ціхім акіяне, а пасля неверагоднага падарожжа паведаміў журналістам, што вытрымаць усе выпрабаванні яму дапамагла вера ў Бога.
 
Легіянеры Хрыста: перамагаючы дабром наступствы зла
07.02.2014 12:15
Легіянеры Хрыста вырашылі перагледзець харызмат сваёй кангрэгацыі, дыстанцуючыся ад свайго заснавальніка як прыклада для наследвання і ад яго асабістых запісаў наконт кіраўніцтва духоўным жыццём. Пра гэта гаворыцца ў спецыяльным паведамленні, што было апублікавана 6 лютага пасля заканчэння генеральнага капітула кангрэгацыі, які праходзіў у Рыме.
 
У іранскай турме хрысціянаў прымушаюць прымаць іслам
31.01.2014 14:35
 
Кожны трэці жыхар Зямлі — хрысціянін, ці вернікі ў лічбах
30.01.2014 17:05

Колькасць хрысціянаў расце ў адпаведнасці з павелічэннем насельніцтва свету. Кожны трэці чалавек у свеце з’яўляецца хрысціянінам. Амаль 2, 4 млрд. хрысціянаў складаюць каля 33 % усяго сусветнага насельніцтва — 7,2 млрд. Такія дадзеныя былі апублікаваны на пачатку 2014 года Бостанскім Цэнтрам па даследаваннях cусветнага хрысціянства (Gordon-Conwell-Seminar), што паведамляецца на сайтах idea і kath.net.

 
Епіскапат ЗША склаў партрэт тыповай манаскай асобы ў 2013 годзе
29.01.2014 16:38
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў ЗША правяла апытанне на тэму, як выглядае тыповы законнік, які склаў манаскія шлюбы ў 2013 годзе.
 
<< Першая < Папярэдняя 81 82 83 84 85 86 87 Наступная > Апошняя >>

Старонка 87 з 87
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.