Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Навіны ў свеце


Прынамсі 60 чалавек утрымліваюцца ў турмах Ірана за вызнанне Хрыста
14.07.2014 16:01
Арганізацыя “Middle East Concern” паведаміла пра па меншай меры 60 хрысціян, якія ўтрымліваюцца ў турмах Ірана з той прычыны, што з’яўляюцца паслядоўнікамі Хрыста. Роберт Дункан прадставіў міжнароднай хрысціянскай ініцыятыве “Open Doors” ("Адчыненыя дзверы") фактары, якія вядуць да гэтай сітуацыі.
 
Паслядоўнікі брата Ражэ з Тэзэ рыхтуюцца да 75-годдзя стварэння экуменічнай супольнасці
11.07.2014 15:16

Экуменічная супольнасць у Тэзэ (Францыя) адзначыць у наступным годзе 75-годдзе стварэння і 100-годдзе з дня нараджэння брата Ражэ — свайго заснавальніка. Цэнтральнай падзеяй урачыстасцяў стане сустрэча моладзі з актыўнымі ўдзельнікамі грамадскага жыцця, прадстаўнікамі Цэркваў і людзьмі, якія жывуць ва ўмовах розных пагроз. Яна пройдзе 9-16 жніўня 2015 г.

 
Адбылася прэм’ера рускамоўнага трэйлера фільма «Зыход»
11.07.2014 12:27

10 ліпеня адбылася прэм’ера рускамоўнага трэйлерa фільмa «Зыход: Багі і Каралі», заснаванага на старазапаветнай гісторыі пра выйсце з Егіпта яўрэяў на чале з прарокам Майсеем. Рэжысёрам фільмa з’яўляецца Рыдлі Скот, найбольш вядомы як стваральнік фільмa «Гладыятар».

 
У Францыі прайшлі маршы ў падтрымку хрысціянаў Іракa
09.07.2014 12:00

У Парыжы і Марсэлі 8 ліпеня прайшлі дэманстрацыі ў падтрымку іракскіх хрысціянаў. Акцыю арганізавала сіра-халдзейская супольнасць Францыі.

 
Іспанскія біскупы заклікаюць аўтамабілістаў да большай разважлівасці і адказнасці на дарогах
09.07.2014 11:18

Да адказнасці на дарогах і большага клопату пра чалавечае жыццё заклікае Каталіцкі Касцёл у Іспаніі. Традыцыйна ў першую нядзелю ліпеня ў гэтай краіне адзначаецца Дзень адказнасці на дарогах. У гэтым годзе яго дэвіз — словы Евангелля паводле св. Лукі: «Езус, наблізіўшыся, пайшоў з імі».

 
Прадстаўлены лагатып Сусветнага дня моладзі ў Кракаве
04.07.2014 16:24

У Кракаве (Польшча) прайшла прэзентацыя лагатыпа Сусветнага дня моладзі, які адбудзецца там 26-31 ліпеня 2016 г. Спачатку было прадстаўлена 224 праекты, з іх адабралі пяць, якія затым былі рэкамендаваны Папскай радзе па справах свецкіх, аднак ніводзін не быў прыняты.

 
Расія ўводзіць абмежаванні для касцёлаў Крымy
02.07.2014 17:48

Як паведаміла нарвежская праваабарончая арганізацыя па садзейнічанні рэлігійнай свабодзе «Forum 18», усталяваўшы незаконны кантроль над Крымам, расійскія афіцыйныя асобы ўвялі новыя абмежаванні для мясцовых цэркваў.

 
У ПАР забілі 82-гадовую манахіню, якая 60 год свайго жыцця прысвяціла дабрачыннасці
26.06.2014 12:14

Паўднёваафрыканская паліцыя арыштавала двое мужчын, якія падазраюцца ў забойстве 82-гадовай манахіні з ЗША Мэры Пол Так (Mary Paule Tacke) з Кангрэгацыі сясцёр місіянерак Найсвяцейшай Крыві (CPS), таксама вядомай як Місіянеры Марыянхіла. Манахіня загінула падчас вулічных беспарадкаў. Расследванне справы працягваецца.

 
Амерыканскі біскуп: ЗША маюць адказнасць за іракскі народ
23.06.2014 19:21

Аддаць перавагу дыпламатыі перад зброяй, каб вырашыць крызіс у Іраку, з такім заклікам звярнуўся да амерыканскага ўраду біскуп Рычард Пэйтс, старшыня камісіі па пытаннях справядлівасці і міру епіскапату ЗША. У лісце скіраваным да дарадчыцы Прэзідэнта Злучаных Штатаў па пытаннях бяспекі Сьюзан Райс, іерарх нагадаў пра адказнасць амерыканцаў за іракскі народ.

 
Упершыню «Прэмію Ратцынгера» ўручаць жанчыне
18.06.2014 13:45
17 чэрвеня ў Ватыкане назвалі імёны лаўрэатаў прэміі «Ватыканскага фонду імя Ёзэфа Ратцынгера - Папы Бэнэдыкта XVI» за 2014. Прэмію атрымалі францужанка Ан-Мары Пелецье (Anne-Marie Pelletier), спецыяліст па герменеўтыцы і біблейскай экзэгетыцы, якая шмат часу ў сваёй дзейнасці прысвяціла пытанню становішча жанчын у хрысціянстве і Касцёле, польскі біблеіст святар Вальдэмар Храстоўскі (Waldemar Chrostowski), які займаецца каталіцка-іудзейскім дыялогам.
 
Cусветныя дні моладзі ў Кракаве — новы склад аргкамітэту, гатовы лагатып і хутка афіцыйны гімн
13.06.2014 13:19

Арганізацыйны камітэт Сусветных дзён моладзі 2016 г. у Кракаве змяніў свой склад. У яго ўвайшлі святары з вялікім вопытам арганізацыі моладзевых форумаў у іншых краінах, паведаміў біскуп Даміян Мускус, генеральны каардынатар мерапрыемства. Іерарх паінфармаваў, што Папская рада па справах свецкіх ужо ўхваліла лагатып Сусветных дзён. У бліжэйшыя дні будуць абвешчаны вынікі конкурсу на гімн Сусветных дзён.

 
У В'етнаме бард рэвалюцыі прыняў хрост
11.06.2014 16:09

Бард в'етнамскай рэвалюцыі стаў католікам. «Напрыканцы майго жыцця я атрымаў вялікую радасць», напісаў 87-гадовы То Хай у дзень свайго хросту.У дзяцінстве ён наведваў школу, у якой працавалі каталіцкія манахіні. Ва ўзросце 18 год ён запісаўся ў камуністычную партыю і з'яўляўся адным з першых рэвалюцыянераў.

 
Аргенцінская каманда разлічвае на духоўную падтрымку падчас Чэмпіянату свету па футболе
11.06.2014 15:06

Зорка аргенцінскага футбола Ліанэль Мэсі і яго калегі надаюць вялікае значэнне духоўнай дапамозе падчас Чэмпіянату свету па футболе, які 12 чэрвеня распачнецца ў Бразіліі. Як паведамляе аргенцінская прэса, нацыянальную каманду будзе суправаджаць кс. Хуан Хосе Мэдзіна.

 
Каталіцкія біскупы Эрытрэі падверглі рэзкай крытыцы ўрад краіны
10.06.2014 17:30

Каталіцкія біскупы Эрытрэі апублікавалі заяву, у якой гаворка ідзе аб крызісным стане краіны і падвяргаецца крытыцы ўрад, які прадпрымае рэпрэсіўныя меры супраць хрысціян.

 
Двух італьянскіх святароў — ахвяраў СС — далучаць да благаслаўлёных
10.06.2014 15:20

Два італьянскія святары, якія ў 40-я гады сталі ахвярамі СС, неўзабаве стануць благаслаўлёнымі, — працэс беатыфікацыі Джузэпэ Бернард (1897-1943 гг) і Марыё Гібаудо (1920-1943 гг.) завершаны на дыяцэзіяльным узроўні. Цяпер справа перайшла на разгляд у Ватыкан — другі этап працэсу беатыфікацыі.

 
<< Першая < Папярэдняя 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 Наступная > Апошняя >>

Старонка 84 з 90
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.