Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Секцыю па пытаннях мігрантаў і бежанцаў узначаліць папа Францішак
Рымская курыя
15.12.2016 08:18

Святы Айцец зрабіў прызначэнні ў новаствораную дыкастэрыю па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. 14 снежня на пасады падсакратароў гэтай структуры былі прызначаны кс. Майкл Чэрны і кс. Фабіа Баджа. Святары будуць непасрэдна дапамагаць Пантыфіку ў пытаннях, якія датычаць мігрантаў і бежанцаў.

Адмысловае паведамленне апублікавала Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Ведамства па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека было заснавана 17 жніўня 2016 г. папам Францішкам. Яно пачне дзейнічаць 1 студзеня 2017 г., уключыўшы ў сябе паўнамоцтвы, якія да гэтага належалі Папскай радзе справядлівасці і супакою, Папскай радзе «Cor Unum», Папскай радзе пастырства мігрантаў і падарожнікаў і Папскай радзе пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, са спыненнем існавання вышэйзгаданых Папскіх радаў.

Паводле статутаў структуры, кіраўніцтва секцыяй па пытаннях мігрантаў і бежанцаў будзе ажыццяўляць «ad tempus» сам папа Францішак. Прэфектам ведамства Святы Айцец прызначыў кардынала Пітэра Тарксана, які ў цяперашні час з’яўляецца старшынёй Папскай рады справядлівасці і супакою.

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.