Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Міжнародная тэалагічная камісія рыхтуе дакумент аб сінадальнасці
Рымская курыя
06.12.2016 09:15

Міжнародная тэалагічная камісія працуе над дакументам аб сінадальнасці, паведамілі ў Кангрэгацыі Веравучэння. Чакаецца, што ён будзе апублікаваны перад Сінодам Біскупаў, які пройдзе ў 2018 годзе на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання».

Біскуп Антоніо Луіс Катэлан Ферэйра, старшыня камісіі дактрыны веры бразільскага епіскапату і член Міжнароднай тэалагічнай камісіі, паведаміў Ватыканскаму радыё, што на дадзены момант Камісія падзелена на тры рабочыя групы з 10 чалавек, кожная з якіх працуе над сваім пытаннем: сінадальнасці, адносін паміж верай і сакрамэнтамі і свабоды рэлігіі. Групы таксама сустракаюцца разам.

«Я належу да рабочай групы па сінадальнасці. Мы імкнемся распрацаваць дакумент па гэтым пытанні, і ён ужо напалову завершаны. У ім былі ўлічаны шматлікія пазіцыі, таму тэкст паволі фарміруецца», — падзяліўся бразільскі іерарх.

Міжнародная тэалагічная камісія, якой заўсёды кіруе прэфект Кангрэгацыі Веравучэння, існуе з 1969 г. У яе склад уваходзяць 30 тэолагаў, якіх на пяцігадовы тэрмін прызначае Папа. Камісія выпусціла ў 2014 г. два важных дакументы: «Бог Тройца — адзінства людзей. Хрысціянскі монатэізм супраць насілля» і «Sensus Fidei ў жыцці Касцёла».

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.