Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Сара: Захад памірае
Рымская курыя
16.11.2016 11:12

«Баюся, што Захад памірае», — выказаў свой непакой адносна лёсу заходняй цывілізацыі кардынал Рабэр Сара, прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў. У апошнія дні іерарх прабываў з візітам у Францыі.

На думку ватыканскага іерарха, многія рэчы ўказваюць на выміранне заходняй цывілізацыі. «Не нараджаюцца дзеці. А цяпер вы перажываеце інвазію іншых культур, іншых народнасцяў, якія паступова пачнуць дамінаваць колькасна і цалкам зменяць вашую культуру, вашыя перакананні і каштоўнасці», — адзначыў у інтэрв’ю прэфект дыкастэрыі.

Кардынал Сара лічыць, што сёння для еўрапейцаў значэнне маюць толькі грошы і тэхніка. «Найбольш мяне непакоіць тое, што Еўропа ўжо не ўсведамляе, адкуль паходзіць. Яна страціла свае карані, а дрэва без каранёў памірае», — падкрэсліў іерарх.

Прадстаўнік Святога Айца адзначыў, што для яго найперш мае значэнне ўмацаванне веры ў людзях і іх кансалідацыя. Дзякуючы веры, як сказаў іерарх, чалавек знаходзіць Бога, а разам з Ім і пэўны арыенцір у жыцці, пэўныя правы і хрысціянскія каштоўнасці.

Кардынал Сара запэўніў, што Бог не маўчыць, Ён прысутны ў свеце. «Гэта мы не хочам Яго слухаць і заўважаць», — дадаў іерарх і нагадаў пра неабходнасць нанова адкрыць вартасць цішыні, у якой чалавек адкрывае самога сябе і Бога.

Паводле deon.pl
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.