Святы Айцец прыме кіраўніцтва Рады мусульманскага культу Францыі | Друк |
Рымская курыя
10.10.2016 16:47

3 лістапада Папа Францішак прыме на аўдыенцыі кіраўніцтва Рады мусульманскага культу Францыі (CFCM). У склад дэлегацыі ўвойдуць старшыня рады Ануар Кбібеш, тры віцэ-старшыні, а таксама генеральны сакратар ведамства Абдалах Зэкры.

Сустрэча ў Ватыкане, ініцыяваная французскім епіскапатам, паклікана паспрыяць умацаванню міжрэлігійнага дыялогу ў Францыі. Падчас прабывання дэлегацыі ў Рыме запланаваны візіт ў пасольства Францыі пры Апостальскай Сталіцы і сустрэча з прадстаўнікамі Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, якую ўзначальвае французскі кардынал Жан-Луі Таран.  

КАІ, (VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by