Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Паралін пра прычыны міграцыі
Рымская курыя
21.09.2016 15:28

«Хрысціяне — самая вялікая ў свеце рэлігійная група, якая церпіць пераслед», — адзначыў на форуме ААН ватыканскі дзяржаўны сакратар. Кардынал П’етро Паралін выступіў 20 верасня ў нью-ёркскай сядзібе ААН на сустрэчы, прысвечанай бежанцам і мігрантам.

Ватыканскі іерарх падкрэсліў, што галоўнай прычынай крызісу бежанцаў і мігрантаў з’яўляюцца войны і канфлікты.

«Апостальская Сталіца, — адзначыў кардынал, — заахвочвае да супольнага ўдзелу ўрадаў і ўсёй міжнароднай супольнасці ў справе спынення ўсялякіх змаганняў, нянавісці і насілля, а таксама да міру і паяднання».

Іерарх выказаў перакананне, што шляхам вырашэння адкрытых пытанняў, як часта падкрэслівае Папа Францішак, заўсёды павінны быць дыпламатыя і дыялог. Таксама кардынал звярнуў увагу, што ўсё часцей прычынай міграцыі становяцца пераследы на рэлігійнай глебе. Іх ахвярамі становяцца вызнаўцы розных рэлігій, аднак найчасцей гэта хрысціяне, што кажа пра «рэлігійна-этнічны чысцец», які Пантыфік назваў «формай генацыду».

Выступаючы ў сядзібе ААН, ватыканскі дзяржсакратар указаў на недастатковы кантроль у сферы вытворчасці і гандлю зброяй. Акрамя гэтага, іерарх выказаўся за абарону правоў тых, хто эмігруе з прычыны беднасці і дэградацыі асяроддзя. Як падкрэсліў кардынал, такія людзі не маюць статусу бежанцаў, але таксама вельмі церпяць і часта становяцца ахвярамі гандлю людзьмі.

Паводле deon.pl
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.