Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Пасад пра навучальныя курсы для новых біскупаў
Рымская курыя
03.02.2016 12:05

Больш за 1500 новапрызначаных біскупаў удзельнічалі ў апошнія 15 гадоў у навучальных курсах, арганізаваных Кангрэгацыяй па справах Біскупаў у Ватыкане. Яны праходзяць штогод у фармаце лекцый і дыскусій па тэалагічных, душпастырскіх і духоўных аспектах біскупскага служэння.

Акрамя таго, гаворка на іх ідзе пра практычныя пытанні адміністрацыйнага, прававога і медыйнага характару, а таксама пра выклікі, якія ставіць міжрэлігійны і экуменічны дыялог.

Галоўным акцэнтам курсаў, якія доўжацца амаль дзесяць дзён і абавязковыя для ўсіх новых біскупаў, з’яўляецца заўсёды сустрэча з Папам, паведаміў кардынал Марк Уэле, прэфект Кангрэгацыі. Нагодай стала прэзентацыя дакумента апошняга курсу, які прайшоў у верасні 2015 г., пад назвай «Сведкі ўваскрослага Пана».

Навучанне і падрыхтоўка з’яўляюцца адной з асноўных і пастаянных задач для біскупаў, лічыць ватыканскі кардынал. Таму Кангрэгацыя ў 2015 г. упершыню прапанавала духоўныя курсы для іерархаў, якія атрымалі сакру пяць гадоў таму.

Робіцца гэта для таго, каб дапамагчы новым біскупам усведамляць важнасць і адказнасць пасады, апостальскай пераемнасці для Паўсюднага Касцёла і ўспрымаць усё гэта ў кантэксце еднасці з Папам, сказаў кардынал Уэле.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.