Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Папа Францішак заклікаў вайсковых капеланаў быць сведкамі праўды
Слова Папы
16.05.2017 11:51

З 19 па 21 мая ў французскім марыйным санктуарыі ў Люрдзе будзе праходзіць 59-я Міжнародная пілігрымка каталіцкіх вайсковых капеланаў. 12 тысяч удзельнікаў з 40 краін свету правядуць некалькі дзён на малітве, разважаючы на тэму «Адары нас супакоем».

З гэтай нагоды папа Францішак скіраваў спецыяльнае пасланне за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. У ім Пантыфік падзякаваў усім тым, хто працуе дзеля «аднаўлення або падтрымкі міру ва ўсім свеце».

«У гэтыя цяжкія часы, — напісана ў пасланні, — важна памятаць, што мір з’яўляецца дарам, аб якім людзі ніколі не павінны спыняцца маліць Айца», таму што «Бог заўсёды адказвае на гэтую малітву сваіх дзяцей» і «адказвае канкрэтна, знаходзячы творцаў міру, братэрства і салідарнасці».

Пантыфік заклікаў вайсковых капеланаў наследаваць Хрыста, каб такім чынам перамагаць «зло і нянавісць», быць «сапраўднымі сведкамі праўды». Святы Айцец выказаў сваю блізкасць і падтрымку ўсім, хто служыць у арміі, «асабліва ў небяспечных умовах», і даверыў іх абароне Маці Божай з Люрда.

Ініцыятыва Міжнародных пілігрымак каталіцкіх вайсковых капеланаў нарадзілася ў 1958 г., калі адзначалася 100-годдзе аб’яўленняў Маці Божай у Люрдзе. З ёй выступілі французскія і нямецкія вайсковыя душпастыры, з думкай аб неабходнасці прымірэння і паяднання пасля Другой сусветнай вайны.

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Слова Папы

22.05 16:48Папа Рымскі да вернікаў: «Колькі ж людзей адышло, бо не адчувалі, што іх разумеюць?»
17.05 12:33Папа Францішак: Марыя Магдалена — апосталка самай прыгожай надзеі
17.05 09:03Папа Францішак: навізну навуковых адкрыццяў трэба прымаць у пакоры
16.05 11:51Папа Францішак заклікаў вайсковых капеланаў быць сведкамі праўды
15.05 09:09Папа Францішак: сёння існуе вялікая патрэба ў малітве аб спыненні шматлікіх войнаў
15.05 08:53Папа Францішак: у Фаціме я выпрошваў матчынай абароны Марыі для ўсяго свету
13.05 15:42Папа Францішак у Фаціме: Марыя прыйшла нагадаць пра Божае святло ў нас і вакол нас
13.05 08:34Папа Францішак: «У Фаціму я накіроўваюся з думкамі пра Расію»
12.05 08:47Папа Францішак да партугальцаў: «Мне патрэбна ваша адзінства, я даручу вас Марыі»
05.05 15:18Папа Францішак на Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях: усе хрысціяне з’яўляюцца місіянерамі
  • 23.05.2017
  • 22.05.2017
  • 21.05.2017
  • 20.05.2017
  • 19.05.2017