Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Папа Францішак узначаліў пакутную працэсію ў Папяльцовую сераду
Слова Папы
02.03.2017 08:52

У Папяльцовую сераду 1 сакавіка Святы Айцец узначаліў традыцыйную працэсію ў форме рымскіх «Стацый».

Пра гэта паведамляе беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

Набажэнства распачалося малітвай у касцёле св. Анзэльма на Авенцінскім пагорку, пасля чаго працэсія накіравалася да базылікі св. Сабіны, дзе адбылася Эўхарыстыя з абрадам пасыпання галоў попелам.

У сваёй гаміліі папа Францішак заклікаў вернікаў яшчэ раз скіраваць позірк на міласэрнасць Бога. «Вялікі пост — гэта шлях, які вядзе да перамогі міласэрнасці над усім, што спрабуе раструшчыць нас ці звесці да чагосьці не адпаведнага годнасці Божых дзяцей», — падкрэсліў Пантыфік.

Папа адзначыў, што абрад пасыпання галоваў попелам нагадавае, з чаго быў створаны чалавек — з попелу, які сваім подыхам Бог ажывіў і жадае працягваць рабіць гэта. «Подых Божага жыцця вызваляе нас ад таго ўдушша, якое гасіць нашу веру, ахалоджвае нашу любоў і забівае нашу надзею», — сказаў Святы Айцец.

Папа Францішак заклікаў выкарыстаць Вялікі пост, каб сказаць «не» абыякавасці; спробам баналізацыі жыцця; пустым і бессэнсоўным словам; грубай і хуткай крытыцы; спрошчанаму аналізу, няздольнаму ахапіць складанасці чалавечых праблем, асабліва праблем тых, хто найбольш пакутуе; малітве, мэта якой у супакоі сумлення; міласціне, якая пакідае задавальненне сабой; посту, які дапамагае адчуваць сябе ў парадку; такім відам духоўнасці, якія зводзяць веру да ўзроўню культуры «гета» і маргіналізацыі.

Вялікі пост — гэта час адкрыцця сэрца на подых Бога, Адзінага, здольнага перамяніць наш пыл у чалавечнасць; гэта час для пазбаўлення ад усяго, што нас ізалюе, закрывае і паралізуе. Вялікі пост — гэта час спачування, сказаў у сваёй гаміліі папа Францішак.

(IL)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Слова Папы

28.04 09:26Пантыфік да членаў Papal Foundation: я ўдзячны за вашу працу дзеля духоўнага і матэрыяльнага прагрэсу Касцёла
24.04 09:23Папа Францішак: міласэрнасць — гэта сапраўдная форма пазнання
18.04 08:12Папа Францішак благаславіў новы санктуарый у Асізі
17.04 10:37Папа Францішак у пасланні «Гораду і міру»: няхай Уваскрослы прынясе мір у нашыя дні
14.04 15:18Пра што папа Францішак гаварыў святарам у Вялікі чацвер?
10.04 10:01Папа Францішак у Пальмовую нядзелю Мукі Пана: мы не маем іншага Пана, акрамя Езуса, пакорнага Караля справядлівасці
03.04 16:31Папа Францішак выказаў спачуванні жыхарам Калумбіі, Конга, Венесуэлы і Парагваю
01.04 23:54Святы Айцец да святароў: «Бяжыце ад касцёльнага кар’ерызму»
31.03 09:16Пантыфік падрыхтаваў адмысловы ліст да Сусветнай сустрэчы сем’яў
28.03 15:28Папа Францішак да ААН: ліквідацыя ядзернай зброі — маральны імператыў
  • 30.04.2017
  • 29.04.2017
  • 28.04.2017
  • 27.04.2017
  • 26.04.2017