Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак: прасіць Бога аб дары паслухмянасці і гатоўнасці да перамены
Слова Папы
25.10.2016 15:14

Божае Валадарства павінна будавацца кожны дзень у паслухмянасці Святому Духу, адзначыў Папа Францішак 25 кастрычніка падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У сваёй гаміліі Пантыфік падкрэсліў, што Божы Закон існуе не толькі для таго, каб яго вывучаць, але ў першую чаргу «каб у ім крочыць».

Папа заўважыў, што ў сваіх прыпавесцях Езус часта выкарыстоўвае вобразы са штодзённага жыцця. Ён кажа пра закваску, якая змешваецца з мукой і становіцца хлебам, або пра семя, якое памірае і дае жыццё дрэву. Сапраўды, праблема не ў тым, каб рабіць малыя або вялікія рэчы, але каб прайсці шляхам, якому спадарожнічае пераўтварэнне, перакананы Пантыфік.

Па словах Папы Францішка, для пашырэння Божага Валадарства неабходна паслухмянасць Святому Духу, каб вернікі раслі і станавіліся дарам для іншых. Пантыфік заклікаў прасіць Бога аб ласцы паслухмянасці і гатоўнасці да перамены.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.