Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа заклікаў жанчын Блізкага Усходу спрыяць міру
Слова Папы
21.10.2016 13:10

Святы Айцец пажадаў пашырэння прысутнасці жанчын у публічнай сферы і ўмацавання іх ініцыятыў, накіраваных на будаванне культуры сустрэчы, знаёмства і дыялогу. З такімі словамі Пантыфік звярнуўся да ўдзельніц Канферэнцыі жанчын Блізкага Усходу і Міжземнамор’я, якая праходзіць 19-23 кастрычніка ў італьянскім горадзе Бары.

У тэлеграме, скіраванай праз Дзяржсакратара кардынала П'етро Параліна, Папа Францішак выказаў пажаданне, каб намаганні жанчын на карысць росквіту і міру «прынеслі багатыя плёны чалавечага і сацыяльнага развіцця і паспрыялі прымірэнню паміж людзьмі і абнаўленню згоды паміж народамі».

Пантыфік заклікаў да шчодрага ажыццяўлення ўчынкаў міласэрнасці і сардэчна прывітаў усіх жанчын Блізкага Усходу і краін Міжземнаморскага басейну, пазначаных сацыяльнымі канфліктамі, беднасцю і рознымі формамі дыскрымінацыі.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.