Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак атрымаў пастарал убогіх
Слова Папы
20.10.2016 13:09

Святы Айцец атрымаў у дар незвычайны пастарал убогіх. Змайстравалі яго з металічнага смецця, знойдзенага на сметніках, жыхары трушчобаў у Кіберы — прыгарада кенійскай сталіцы Найробі. Пастарал заканчваецца манстранцыяй.

Пасля агульнай аўдыенцыі 19 кастрычніка пачалася перэгрынацыя пастарала па італьянскіх парафіях. Папа атрымаў таксама табэрнакулюм, выкананы з такіх жа матэрыялаў. Застанецца ён у Ватыкане, а яго дакладныя копіі атрымаюць усе касцёлы, у якія будзе пілігрымаваць вышэйзгаданы пастарал.

Аўтары ідэі праз гэтую выключную перэгрынацыю хочуць нагадаць свету пра любоў Езуса да самых бедных і адкінутых, а таксама сімвалічна паказаць, што сёння Ён прыйшоў бы ў свет не ў стайні, а хутчэй за ўсё ў адных з сусветных трушчобаў.

На сёння ў бедных раёнах ва ўсім свеце жыве каля 1 мільярда людзей, з якіх 1/3 — у трушчобах Афрыкі на поўдні ад Сахары. Толькі ў Найробі ў трушчобах жыве каля 2 мільёнаў чалавек, пазбаўленых электрычнасці, чыстай вады і каналізацыі. Менш за 5% мясцовых дзяцей маюць шанс на вучобу ў школе.


Да гэтага Святы Айцец ужо атрымліваў «дары міласэрнасці». Сярод іх таксама гостыя, прыгатаваная вязнямі італьянскай турмы, якая сімвалізуе іх адраджэнне да жыцця.

Падчас мінулагодняга падарожжа ў Афрыку Папа Францішак наведаў трушчобы ў Найробі. У раёне бедных жыве ажно 55% жыхароў кенійскай сталіцы.

КАІ (VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.