Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак: намінальнасць — адна з формаў крывадушнасці сярод хрысціянаў
Слова Папы
14.10.2016 14:05

Каб ісці за Хрыстом, фундаментальна важна не падманваць сябе і не казаць няпраўды, адзначыў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 14 кастрычніка.

Спасылаючыся на літургічнае евангельскае чытанне, у якім Езус заклікае вучняў сцерагчыся закваскі фарысейскай крывадушнасці (Лк 12, 1-7), Святы Айцец заўважыў, што існуе два віды закваскі: добра і кепская. Першая, па словах Папы, дапамагае расці, а другая — не.

Крывадушнасць — плён кепскай закваскі — выяўляецца, калі звяртаешся да Пана вуснамі, але сэрца далёкае ад Яго, адзначыў Святы Айцец. Крывадушнасць — гэта ўнутраны падзел: калі гаворыцца адно, а робіцца іншае. «Гэта пэўнага роду духоўная шызафрэнія», — падкрэсліў Пантыфік.

Па словах Папы, крывадушны чалавек — гэта сімулянт: «Ён здаецца добрым, ветлівым, але за спіной трымае нож». Пантыфік нагадаў пра прыклад караля Ірада, які ветліва прымаў мудрацоў, але за гэтай ветлівасцю хавалася жаданне знайсці і забіць Езуса. Крывадушны мае падвойнае аблічча, падкрэсліў Святы Айцец.

Іншай формай крывадушнасць, на думку Пантыфіка, з’яўляецца намінальнасць. Такая пазіцыя была ўласціва біблійным настаўнікам Закону, якім здавалася, што пра рэчы дастаткова казаць, а не рабіць іх.  

Пантыфік таксама падкрэсліў, што крывадушныя не ўмеюць прызнаваць сваёй віны і ніколі не знаходзяць плямы на саміх сабе. Святы Айцец заклікаў вернікаў зрабіць сур’ёзны рахунак сумлення ў кантэксце Евангелля пра закваску фарысейскай крывадушнасці.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.