Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец: няхай памяць пра Шымона Пэрэса натхняе на нястомны пошук міру
Слова Папы
29.09.2016 16:09

Папа Францішак выказаў глыбокі смутак у сувязі з адыходам былога прэзідэнта Ізраіля Шымона Пэрэса. У тэлеграме, адрасаванай главе дзяржавы Ізраіль Рэўвэну Рыўліну, Пантыфік выказвае спачуванні ўсяму ізраільскаму народу, узгадваючы сваю сустрэчу з прэзідэнтам Пэрэсам у Ватыкане і яго «нястомныя намаганні» на карысць міру.

Святы Айцец выказаў надзею, што памяць пра Шымона Пэрэса натхніць усіх грамадзянаў да прымірэння паміж народамі, каб такім чынам аддаць пашану спадчыне Пэрэса, і што «агульнае дабро, дзеля якога ён так рупліва працаваў, знойдзе новыя праявы» ў час, калі «чалавецтва імкнецца да сталага міру».

«Запэўніваючы ў маіх малітвах усіх, хто смуткуе, перш за ўсё сям’ю Пэрэс, — піша Папа, — выпрошваю Божыя ласкі суцяшэння і моцы для вашага народа».

Паводле рускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.