|
Бэнэдыкт XVI аб значэнні тэалагічнай спадчыны святога Тамаша Аквінскага |
|
16.06.2010 14:13 |
|
Катэхезу падчас агульнай аўдыенцыі 16 чэрвеня 2010 г. Бэнэдыкт XVI прысвяціў справе св. Тамаша Аквінскага. Святы Айцец нагадаў галоўныя ідэі апрацаванай «анёльскім доктарам» тэалагічна-філасофскай сістэмы, галоўная мэта якой, між іншым, заключаецца ў вызначэнні адносін паміж навукай і верай.
Святы Тамаш у сваіх працах сцвярджае, што паміж даследаваннямі і навукай няма ні канфліктаў, ні супярэчнасцяў. Тут гаворка ідзе пра два спосабы дасягнення праўды, адзінай у рэчаіснасці. У сваёй працы «Сума тэалогіі» Тамаш Аквінскі дае гэтай з’яве наступнае азначэнне: «парадак ведаў падвоены».
У сваіх працах св. Тамаш распрацаваў цэлы шэраг істотных паняццяў, якія датычаць філасофіі, дагматычнай тэалогіі, маральнай тэалогіі і іншых дысцыплін, што з’яўляюцца фундаментам сучаснага вучэння Касцёла. Як падкрэсліў Пантыфік, вучэнне Касцёла паходзіць з жывой і глыбокай веры. На заканчэнне Святы Айцец пажадаў, каб вывучэнне прац св. Тамаша Аквінскага спрыяла набліжэнню да Бога і клопату аб справах веры ў штодзённым жыцці.
|
|
|