Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Слова Папы


У дзяцінстве папа Францішак хацеў стаць ...мясніком
22.02.2017 10:13

19 лютага падчас Імшы ў парафіі Святой Марыі Хосефы папа Францішак, адказваючы на пытанні дзяцей, расказаў пра некаторыя факты са свайго жыцця.

 
Святы Айцец Францішак пра сутыкненні ў Конга: «Дзеці-салдаты — гэта трагедыя»
20.02.2017 08:21

«На жаль, працягваюць паступаць весткі пра гвалтоўныя і жорсткія сутыкненні ў раёне Цэнтральнага Касаі ў Дэмакратычнай рэспубліцы Конга. Я адчуваю моцны боль з-за ахвяраў, асабліва з-за шматлікіх дзяцей, вырваных з сем’яў і са школы, каб выкарыстаць іх у якасці салдатаў. Дзеці-салдаты — гэта трагедыя», — падкрэсліў папа Францішак падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра ў нядзелю 19 лютага.

 
Папа Францішак: помста — выраз нянавісці і насілля
20.02.2017 08:12

«Тое, чаму Хрыстус жадае навучыць нас, гэта дакладна адрозніваць справядлівасць ад помсты», — адзначыў папа Францішак падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра ў нядзелю 19 лютага.

 
Пантыфік да настаяцеляў манаскіх супольнасцяў: «Не ўмывайце рук перад праблемамі, як Понцій Пілат, бо гэта не вырашыць праблем супольнасці»
15.02.2017 09:50

Пра свае лісты да св. Юзафа і спакойны сон Папа Рымскі Францішак расказаў падчас сустрэчы з вышэйшымі настаяцелямі манаскіх супольнасцяў у Ватыкане.

 
Пантыфік падчас малітвы «Анёл Панскі»: хто абражае свайго брата, забівае ў сваім сэрцы брата
14.02.2017 10:10

Падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане 12 лютага Папа Рымскі Францішак спыніўся на Нагорным казанні з Евангелля паводле святога Мацвея. Як адзначыў Пантыфік, у нядзельным Евангеллі Езус разглядае тры аспекты: забойства, чужаложства і прысягу.

 
Папа: антысемітызм пярэчыць хрысціянскім прынцыпам
10.02.2017 09:01

Антысемітызм цалкам супрацьлеглы хрысціянскім прынцыпам і ўсім поглядам, годным чалавека, падкрэсліў Святы Айцец падчас сустрэчы з членамі Антыдыфамацыйнай лігі — амерыканскай няўрадавай праваабарончай арганізацыі, якая супрацьстаіць антысемітызму і іншым формам нецярпімасці ў адносінах да яўрэяў. Аўдыенцыя прайшла 9 лютага ў Ватыкане.

 
Папа Францішак у пасланні на Вялікі пост: пыха — самы нізкі ўзровень маральнага заняпаду
07.02.2017 17:38

«Новым пачаткам» і «шляхам, які вядзе да бяспечнай мэты — Пасхі Уваскрасення» назваў Вялікі пост папа Францішак. У сваім адмысловым пасланні на гэты літургічны перыяд, апублікаваным 7 лютага ў Ватыкане, Пантыфік нагадаў пра «святыя сродкі», прапанаваныя Касцёлам: пост, малітву і міласціну, а таксама Божае слова, якое ляжыць у аснове ўсяго.

 
Папа перасцярог бізнесменаў ад культу грошай: «Гэта ідалапаклонства»
07.02.2017 09:19

«Прадпрымальнік, які ўвасабляе сабой Добрага самараніна, выконвае палову сваёй місіі: клапоціцца пра сённяшніх ахвяр, аднак не змяншае колькасці тых, якія будуць заўтра».

 
Папа Францішак заклікае даваць мужнае сведчанне дзеля абароны жыцця
06.02.2017 12:13

5 лютага ў Італіі адзначаецца Дзень абароны жыцця, прысвечаны тэме «Жанчыны і мужчыны ў абарону жыцця па слядах святой Тэрэзы з Калькуты». З гэтай нагоды падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра папа Францішак заклікаў «да мужных асветніцкіх дзеянняў дзеля абароны чалавечага жыцця».

 
Папа Францішак: хрысціяне павінны першымі вызваліцца ад разбуральнай хваробы ўплываў гэтага свету
06.02.2017 11:59

«Місія хрысціянаў у грамадстве заключаецца ў тым, каб ... заглушыць шкоднае насенне эгаізму, зайздрасці і абмоваў. Гэтае насенне разбурае тканку нашых супольнасцяў», — адзначыў папа Францішак падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра ў нядзелю 5 лютага.

 
Папа пра малітоўную інтэнцыю на люты: заключаем буйныя здзелкі з нерухомасцю, а частку людзей пакідаем на ўзбочыне
03.02.2017 08:12

У лютым папа Францішак заклікае маліцца за ўсіх, хто перажывае выпрабаванні, асабліва за бедных, бежанцаў і маргіналізаваных. Ватыканскі тэлецэнтр распаўсюдзіў 2 лютага праз свой канал у YouTube відэаролік з адмысловым зваротам Святога Айца, у якім ён асабіста агучвае і тлумачыць сваю малітоўную інтэнцыю на бягучы месяц.

 
Папа Францішак: Касцёл без мучанікаў — гэта Касцёл без Хрыста
31.01.2017 08:27

Самай вялікай сілай Касцёла сёння з’яўляюцца невялікія мясцовыя супольнасці, якія церпяць пераслед, лічыць Святы Айцец.

 
Папа Францішак: убогі духам — гэта чалавек пакорны, паслухмяны Богу
30.01.2017 08:08

«Убогі духам — гэта той, хто засвоіў пачуцці і паводзіны тых бедных, якія ў сваіх умовах не абураюцца, але ўмеюць быць пакорнымі, паслухмянымі, гатовымі прыняць Божую ласку», — адзначыў папа Францішак 29 студзеня на плошчы святога Пятра падчас малітвы «Анёл Панскі».

 
Папа Францішак сустрэўся з прадстаўнікамі Праваслаўных Цэркваў
29.01.2017 20:18

«Многія з вас належаць да Цэркваў, якія штодня становяцца сведкамі лютавання жорсткасці і жудасных спраў, якія здзяйсняюцца экстрэмістамі», — сказаў папа Францішак.

 
Папа Францішак хоча стварыць катэхуменат для маладых пар і сужэнстваў
27.01.2017 16:23

Папа Францішак выказаў жаданне, каб для маладых пар быў створаны спецыяльны катэхуменат, — і падчас заручын, і ўжо пасля заключэння сакрамэнту сужэнства. Супрацьстаяць з’яве нетрывалых і несапраўдных сужэнстваў Пантыфік заклікаў 21 студзеня падчас сустрэчы з суддзямі і адвакатамі Трыбуналу Рымскай Роты.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 4 з 27
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.