Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Святы Айцец анансаваў свой магчымы візіт у Перу
Святы Айцец
17.05.2017 08:32

Пантыфік сустрэўся 15 мая з перуанскім епіскапатам, які знаходзіцца ў Рыме з візітам ad limina Apostolorum. На працягу амаль трох гадзін ён размаўляў з біскупамі аб становішчы мясцовага Касцёла. «Для нас гэта было як міні-рэкалекцыі», — падзяліўся пасля сустрэчы з папам Францішкам кардынал Хуан Луіс Сіпрыяні, арцыбіскуп Лімы.

Падчас сустрэчы з біскупамі Папа анансаваў свой візіт у Перу ў наступным годзе, хоць, як падкрэсліў, канчатковае рашэнне ў гэтай справе яшчэ не прынята. Святы Айцец заклікаў біскупаў клапаціцца аб захаванні адзінства мясцовага епіскапату. Для вернікаў такое адзінства з’яўляецца моцным сведчаннем, падкрэсліў ён і папрасіў перуанскіх пастыраў быць блізкімі да сваёй паствы.

«Пантыфік, які добра знаёмы з Касцёлам у Лацінскай Амерыцы, казаў таксама пра так званую народную пабожнасць нашых вернікаў. У ёй адлюстроўваецца іх вера. Папа Францішак успрымае гэта сур’ёзна. Ён папрасіў развіваць яе, таму што для нашага народа гэта вельмі важна, асабліва культ Маці Божай і культ крыжа», — распавёў Ватыканскаму радыё кардынал Сіпрыані.

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
  • 23.05.2017
  • 22.05.2017
  • 21.05.2017
  • 20.05.2017
  • 19.05.2017