Кардынал Таран пасля падарожжа ў Каір: у ісламе адбываецца штосьці пазітыўнае | Друк |
Святы Айцец
02.05.2017 13:55

«Мяне ўразіла зычлівасць, з якою Папа быў прыняты ў Егіпце, як палітычнымі і рэлігійнымі лідарамі, так і звычайнымі людзьмі і СМІ», — адзначыў кардынал Жан-Луі Таран. Ватыканскі іерарх суправаджаў папу Францішка ў яго падарожжы як старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу.

На думку кардынала, вынікі гэтага двухдзённага візіту вельмі пазітыўныя. «Мяркую, у суніцкім ісламе адбываецца штосьці добрае і канструктыўнае, — дадаў іерарх. — Упершыню ў гісторыі Папа наведаў суніцкі ўніверсітэт “Аль-Азхар”. Больш таго, ён прамовіў у гэтым месцы вельмі важныя словы. Указаў на галоўныя патрабаванні міжрэлігійнага дыялогу: тоеснасць, узаемнасць і шчырасць. Ён з усёй моцай падкрэсліў, што насілле несумяшчальнае з рэлігіяй. Вельмі важна, што папа Францішак закрануў таксама пытанне веры і палітыкі. Падкрэсліў, што іх нельга асіміляваць, іх трэба адрознівасць як два вымярэнні. Гэта вельмі важная праблема сучаснага ісламу», — адзначыў кардынал Таран.

КАІ (VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by