Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Папа Францішак атрымаў лісты ад міланскіх вязняў
Святы Айцец
08.03.2017 12:45

Святы Айцец атрымаў лісты ад вязняў міланскай турмы «Сан-Віторэ», якую наведае 25 сакавіка ў межах сваёй аднадзённай пілігрымкі ў гэты паўночнаітальянскі горад. У праграме візіту ў месца зняволення, які будзе працягвацца каля дзвюх гадзін, прадугледжана сустрэча і абед з асуджанымі.

«Дарагі Францішак, шчыра кажучы, я не вельмі веруючы чалавек, але прашу цябе аб малітве за мяне і маю сям’ю, каб Бог вярнуў нам адчуванне сэнсу жыцця і страчаны спакой», — напісаў адзін з вязняў. Іншы зняволены прызнаўся, што «скраў спакой сваёй маці і забіў давер свайго бацькі».

Адзін з лістоў Пантыфік атрымаў ад вязня мусумальнскага веравызнання, які падзякаваў папу Францішку за тое, што ён не робіць паміж людзьмі розніцы па расавай ці рэлігійнай прыкмеце, і папрасіў аб малітве за ўсіх асуджаных, каб здолелі пазбавіцца ад сваіх дэструктыўных залежнасцяў.

Адкрытая ў 1879 г. міланская турма «Сан-Віторэ» з’яўляецца адной з самых старых у Італіі. Францішак стане першым Пантыфікам, які перакрочыць яе парог. Святы Айцец асабіста выказаў жаданне наведаць гэтую пенітэнцыярную структуру і сустрэцца з людзьмі, якія адбываюць там пакаранне.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
  • 25.05.2017
  • 24.05.2017
  • 23.05.2017
  • 22.05.2017
  • 21.05.2017