Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак стаў пятым сярод самых уплывовых людзей свету па версіі «Форбс»
Святы Айцец
19.12.2016 09:28

Папа Рымскі Францішак заняў пятае месца ў штогадовым спісе самых уплывовых людзей свету па версіі часопіса «Форбс», апублікаваным 14 снежня.

Узначальвае спіс Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, за якім ідуць абраны Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, канцлер Германіі Ангела Меркель і кітайскі лідар Сі Цзіньпін.

У мінулым годзе Пантыфік займаў у гэтым спісе 4 месца.

Часопіс «Форбс» складае спіс самых уплывовых  людзей свету з 2009 года, кіруючыся асноўнымі крытэрыямі: 1) колькасць людзей, на якіх гэтыя асобы маюць уплыў: насельніцтва краіны для кіраўнікоў дзяржаў, колькасць практыкуючых вернікаў для рэлігійных лідараў, колькасць служачых для кіраўнікоў кампаній, памер аўдыторыі для СМІ 2) фінансавыя магчымасці: ЗВП для дзяржаўных дзеячаў і асабістае багацце для мільярдэраў 3) сферы сусветнага ўплыву 4) імпэт, з якім гэтыя дзеячы здзяйсняюць свае паўнамоцтвы.

Паводле blagovest-info.ru (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.