Папа Рымскі сустрэўся з 80 мэрамі Еўропы, каб абмеркаваць міграцыйны крызіс | Друк |
Святы Айцец
12.12.2016 08:27

80 мэраў еўрапейскіх гарадоў прымалі ўдзел у сустрэчы, прысвечанай праблемам бежанцаў і мігрантаў, якая праходзіла 9-10 снежня ў Ватыкане. Форум, арганізаваны Папскай акадэміяй навук, прайшоў на тэму «Еўропа: бежанцы — нашы браты».

«Гэты саміт быў скліканы, каб прыцягнуць міжнародную ўвагу да пагрозы сусветнай стабільнасці, якую ўяўляе павелічэнне колькасці бежанцаў на нашай планеце, якая на сёння пераўзыходзіць 125 млн», — гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

У першы дзень сустрэчы яе ўдзельнікі былі прыняты на аўдыенцыі Папам Францішкам. Па выніках форуму былі вызначаны напрамкі дзейнасці еўрапейскіх гарадскіх адміністрацый для належнага прыняцця людзей, якія ратуюцца ад войнаў, насілля і беднасці.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё

 
© 2003-2024 Catholic.by