Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец павіншаваў Патрыярха Маскоўскага з юбілеем
Святы Айцец
24.11.2016 08:33

Папа Францішак скіраваў віншавальнае пасланне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу з нагоды яго 70-годдзя. Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы адзначаў дзень нараджэння 22 лістапада.

«Хачу перадаць мае найлепшыя пажаданні Вам, майму ўмілаванаму брату ў Хрысце, і запэўніць Вас у маіх гарачых малітвах. Дзякую Пану за тыя ласкі, якімі ён благаславіў Вашае жыццё і Вашае служэнне ў якасці Пастыра Рускай Праваслаўнай Царквы. Я глыбока ўдзячны Вам за Ваш асабісты ўклад у збліжэнне нашых Цэркваў і з асаблівым пачуццём узгадваю нашу гістарычную сустрэчу ў Гаване», — напісаў Папа.

Пантыфік перадаў Патрыярху Кірылу частку рэліквій св. Францішка Асізскага, у адказ на дар часткі рэліквій св. Серафіма Сароўскага, нядаўна атрыманых ад праваслаўнага пастыра.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.