Заснавальнік «Facebook»: Сустрэчу з Папам мы ніколі не забудзем | Друк |
Святы Айцец
31.08.2016 14:54

Заснавальнік і генеральны дырэктар «Facebook» Марк Цукерберг пракаментаваў свой візіт у Ватыкан і аўдыенцыю ў Святога Айца, якія адбыліся 29 жніўня.

«Прысцыла і я мелі гонар сустрэцца з Папам Францішкам у Ватыкане. Мы выказалі захапленне яго пасланнем міласэрнасці і пяшчоты і тым, як ён знайшоў новыя шляхі для камунікацыі з людзьмі розных веравызнанняў ва ўсім свеце», — напісаў Марк Цукерберг на сваёй старонцы ў «Facebook».

Амерыканскі праграміст і прадпрымальнік распавёў, што падчас сустрэчы абмяркоўвалася важнасць сувязі паміж людзьмі, асабліва ў тых частках свету, якія не маюць доступу да інтэрнэту. У якасці падарунку Марк Цукерберг уручыў Пантыфіку мадэль лятальнага апарату на сонечных батарэях «Аquila», які з дапамогай лазеру будзе забяспечваць падключэнне да інтэрнэту ў месцах, дзе яго няма.

«Гэта была сустрэча, якую мы ніколі не забудзем», — прызнаўся заснавальнік «Facebook».

У ходзе сустрэчы Марка Цукерберга з Пантыфікам абмяркоўвалася, «як выкарыстоўваць камунікатыўныя тэхналогіі для змякчэння вастрыні праблемы беднасці, спрыяння культуры сустрэчы і распаўсюджвання паслання надзеі, асабліва сярод самых абдзеленых», паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы Грэг Бёрк.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

 
© 2003-2024 Catholic.by