Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік наведае Асізі з нагоды Сусветнага дня малітвы за мір
Святы Айцец
19.08.2016 14:54

Чарговы візіт Папы Францішка ў Асізі адбудзецца 20 верасня і будзе прымеркаваны да заканчэння Сусветнага дня малітвы за мір. Аб гэтым 18 жніўня паведаміла Прэс-служба Апостальскай Сталіцы.

Сёлетні Сусветны дзень малітвы за мір пройдзе 18-20 верасня. У ім прымуць удзел каля 400 прадстаўнікоў рэлігій, палітыкаў і дзеячаў культуры, сярод якіх Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей І, Прымас Англіканскай Царквы архіепіскап Кентэрберыйскі Джасцін Уэлбі, кіраўнік універсітэта аль-Азхар імам Ахмед эль-Таэб, Прэзідэнт Італіі Серджо Матарэла.

Тэма сустрэчы — «Прагненне міру: рэлігіі і культуры ў дыялогу». Падзея стане юбілейнай — яна адбудзецца ў трыццаты раз. Упершыню Сусветны дзень малітвы за мір прайшоў у Асізі ў 1986 г. па ініцыятыве св. Яна Паўла ІІ.

Для Папы візіт на радзіму св. Францішка стане ўжо трэцім. Апошні раз Пантыфік наведаў гэты горад з прыватным візітам 4 жніўня з нагоды 800-годдзя ўстанаўлення адпусту, вядомага пад назвай «Асізскае дараванне».

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.