Пантыфік заклікаў моладзь спрыяць міру і братэрству паміж людзьмі | | Друк | |
Святы Айцец |
16.08.2016 15:52 |
З нагоды міжнароднай сустрэчы «Міжземнамор’е — мора мастоў» Папа Францішак пажадаў яе маладым удзельнікам з розных краін быць стваральнікамі «культуры гасціннасці і салідарнасці», спрыяць міру і братэрству паміж людзьмі. У лісце за подпісам Дзяржсакратара Папы кардынала П’етро Параліна гучыць заклік Пантыфіка да маладых людзей успрымаць «прысутнасць многіх братоў і сясцёр мігрантаў» як магчымасць «сустрэчы і дыялогу паміж культурамі і рэлігіямі» і «шанец прапаведаваць Евангелле міласэрнасці». |