Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак адкрыта абмяняецца думкамі з біскупамі Польшчы
Святы Айцец
23.07.2016 15:27

Пантыфік абраў менавіта такую форму сустрэчы з польскімі біскупамі, паколькі яна ўяўляецца яму найбольш адпаведнай, ён выкарыстоўвае яе найбольш часта ў замежных падарожжах, сказаў Ватыканскаму радыё выконваючы абавязкі кіраўніка Прэс-службы Святога Пасаду а. Фэдэрыко Ламбардзі, каментуючы адзін з пунктаў візіту Папы ў Польшчу.

Айцец Ламбардзі растлумачыў, што гэта будзе сустрэча «ў форме дыялогу, і таму Папа не хоча выступаць з вялікай прамовай да біскупаў, але жадае паразмаўляць з імі, слухаючы іх пытанні», і «ён хацеў бы, каб яны задаваліся з поўнай свабодай і спакоем».

Таму тэлетрансляцыі сустрэчы, запланаванай на 27 ліпеня, не будзе, «каб стварыць атмасферу цалкам сямейную, расслабленую, са свабодай выказванняў, у першую чаргу, больш для саміх біскупаў, чым для Папы», дадаў святар. Па словах а. Ламбардзі, «ідэя заключаецца ў тым, каб іерархі былі цалкам упэўнены, што яны могуць казаць у поўнай меры як дзеці да бацькі, як сабраты Біскупа Рыма і правадыра Паўсюднага Касцёла».

Як адзначыў выконваючы абавязкі кіраўніка Прэс-службы Святога Пасаду, «на падставе таго, што рабіў Папа Францішак падчас сваіх  ранейшых паездак за мяжу, гэта менавіта тое, чаго ён жадае больш за ўсё, і тое, што рабіў найчасцей». Па словах святара, Папа «часам чытаў афіцыйныя публічная прамовы, але гэта былі выключэнні, напрыклад, у Злучаных Штатах і Мексіцы». Падчас жа сустрэч з епіскапатамі ў Афрыцы і ў Лацінскай Амерыцы, з біскупамі Кубы, або на працягу апошніх двух гадоў з епіскапатам у Італіі, вельмі вялікім, Святы Айцец, калі гэта было магчыма, аддаваў перавагу форме дыялогу.

«І гэта адбывалася не таму, што ён баіцца СМІ, бо мы добра ведаем, наколькі ён заўсёды гатовы даць інтэрв’ю, таксама на борце самалёта. Аднак Папа заўсёды асцярожны, калі хоча стварыць атмасферу поўнай “сямейнасці”, свабоды і лёгкасці гутаркі з людзьмі, якіх сустракае. Тады лічыць за лепшае, каб СМІ не прысутнічалі. Так, напрыклад, адбываецца падчас ранішняй святой Імшы ў Доме св. Марты і ў многіх іншых выпадках. Ён кажа тады: не. На гэты раз таксама “не”. Чаму? Таму што кажа: “Я хацеў бы такой сямейнай, спакойнай, цалкам адкрытай атмасферы, і таму аддаю перавагу, каб мы былі адны, як браты, падчас нашай сустрэчы», — пракаментаваў запланаваную ў Польшчы сустрэчу Пантыфіка а. Фэдэрыко Ламбардзі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.