Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа паслаў ва ўцягнуты ў вайну Паўднёвы Судан свайго спецыяльнага прадстаўніка
Святы Айцец
21.07.2016 18:30

Старшыня Папскай рады «Iustitia et Pax» кардынал Пітэр Тарксан перадаў бакам узброенага канфлікту ў Паўднёвым Судане пасланне, у якім Святы Айцец рашуча заклікае да спынення насілля і будавання міру.

Кардынал запэўніў, што ў сталіцу краіны, горад Джуба, хутка прыбудзе ватыканскі транспарт з медыкаментамі і прадуктамі харчавання.

«Мая прысутнасць стала важным жэстам салідарнасці, а таксама бальзамам надзеі», — пракаментаваў іерарх свой візіт. Кардынал паведаміў, што сустракаўся з Прэзідэнтам краіны, якому перадаў пасланне Пантыфіка. Акрамя таго, іерарх адзначыў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё, што намеснік кіраўніка дзяржавы, адказны за сутыкненні, разам з падуладнымі яму ўзброенымі сіламі збег са сталіцы.

«Я таксама наведаў месцы, дзе знаходзяцца бежанцы. Шмат хто знайшоў прытулак у каталіцкіх школах і храмах. Салезіяне і манахіні робяць усё, што ў іх сілах, каб тысячы людзей былі забяспечаны ежай. Вымушаныя пакінуць свае дамы, яны жывуць у велізарнай беднасці. Яна правакуе распаўсюджванне захворванняў: малярыі і халеры. У краіне цяпер адносна спакойна, але ўсё яшчэ ёсць асцярогі, што канфлікт успыхне з новай сілай, як гэта ўжо адбывалася ў мінулым», — распавёў спецыяльны пасланнік Папы.

Як прызнаўся кардынал, перад яго ад’ездам Пантыфік сказаў яму, што хацеў бы мець магчымасць асабіста паехаць у Судан.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.