Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Крыстаф Шонбарн: «Папа сутыкаецца з унутрыкасцёльнай дыскусіяй»
Святы Айцец
19.07.2016 16:46

Папа не толькі мае шырокае прызнанне, але і сутыкаецца з інтэнсіўнай ўнутрыкасцёльнай дыскусіяй, лічыць кардынал Крыстаф Шонбарн.

У інтэрв’ю аўстрыйскай газеце «Standard» арцыбіскуп Вены адзначыў, што Папа Францішак, хоць карыстаецца «вялікім прызнаннем у асяроддзях, якія не маюць шмат агульнага з Касцёлам, адначасова сустракае моцную, значную ўнутрыкасцёльную апазіцыю, якая актыўна і гучна ўключаецца ў яго крытыку».

«Пераважная большасць згаджаецца з Папам і задаволена яго дзеяннямі, але ёсць і шмат заклапочаных галасоў», — сказаў кардынал і ўзгадаў звернутыя да яго словы Папы Францішка: «Мы павінны паспрабаваць здабыць сімпатыі ўнутрыкасцёльнай апазіцыі».

Прызнаючы існаванне ўнутранай палярнасці, кардынал не згодны са спрошчаным меркаваннем, нібыта існуе спрэчка паміж кансерватарамі і лібераламі. «Евангелле не з’яўляецца ні кансерватыўным, ні ліберальным — гэта выклік», — сказаў іерарх.

Арцыбіскуп Вены звярнуў увагу на тое, што Папа Францішак, рэалізуючы запланаваныя рэформы, наўмысна заахвочвае да дыскусіі і ініцыюе многія працэсы. «Актывуе некаторыя рэчы, і тады пачынаецца ўнутраны рух», — сказаў старшыня епіскапату Аўстрыі, нагадваючы пра дзве сесіі Сінода Біскупаў на тэму сям’і, якія мелі месца ў апошнія два гады.

Падчас першай, у 2014 годзе, выступленні біскупаў былі вельмі абстрактныя, але ўжо ў 2015 годзе іерархі значна мацней прытрымліваліся рэальнасці. Гэты працэс кардынал Шонбарн апісаў як шлях. Змены адбываюцца менавіта на шляху, а не тады, калі ставіцца канчатковая кропка, заўважыў іерарх.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.