Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак і Бэнэдыкт XVI напісалі прадмовы да біяграфіі Патрыярха Барталамея
Святы Айцец
18.07.2016 17:15

Папа Францішак і Пантыфік на пенсіі Бэнэдыкт XVI напісалі прадмовы да біяграфіі ганаровага кіраўніка сусветнага праваслаўя, Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамея I. Аб гэтым паведаміла ватыканская «L’Osservatore Romano».

Кніга пад назвай «Bartholomew. Apostle and Visionary» (Барталамей. Апостал і візіянер) — першая шырокая біяграфія праваслаўнага іерарха. Прэзентацыя запланавана на 11 кастрычніка, калі будзе адзначацца 25-я гадавіна абрання Патрыярха Барталамея.

Выдаўцом кнігі, якая выйдзе ў выдавецтве «W Publishing Group», з’яўляецца прэс-сакратар Патрыярха Канстанцінопальскага айцец Джон Крысаўгіс.

Разам з двума Пантыфікамі свае тэксты даслалі кіраўнік Англіканскай Царквы архіепіскап Роўэн Уільямс, кіраўнік Амерыканскага яўрэйскага камітэта рабін Давід Розэн, віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і былы віцэ-прэзідэнт ЗША Альбэрт Гор.

З нагоды публікацыі, прысвечанай Барталамею І, ватыканская газета нагадала, што Святы Айцец Францішак таксама з’яўляецца аўтарам прадмовы да 12 тома поўнага збору твораў Ёзэфа Ратцынгера — Бэнэдыкта XVI, прысвечанага святарству, які носіць назву «Вестуны Слова і слугі вашай радасці». Ён змяшчае больш за 80 артыкулаў, прысвечаных служэнню ў Касцёле. Яго падзагаловак — «Тэалогія і духоўнасць сакрамэнту святарства».

Выданне змяшчае тэалагічныя даследаванні, разважанні аб святарскай духоўнасці і гаміліі 1954-2002 гадоў. Кніга выйшла ў чэрвені да 65-й гадавіны святарства Бэнэдыкта XVI.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.