Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Пасад выдаў даведнік па дыяканаце
Святы Айцец
31.05.2016 16:03

31 мая ў Ватыкане ўбачыў свет дапаможнік для дыяканаў. «Новы энхірыдыён дыяканату. Крыніцы і афіцыйныя дакументы Касцёла» (Nuovo Enchiridion sul Diaconato. Le fonti e i documenti ufficiali della Chiesa) — так называецца выданне — выйшаў у Ватыканскім выдавецтве пад рэдакцыяй Энца Пэтраліна, сталага дыякана дыяцэзіі Калабрыя-Бова і старшыні Супольнасці дыяканату Італіі.

«Дапаможнік уключыў у сябе фундаментальныя тэксты, якія распавядаюць аб каранях дыяканату і дапамагаюць у разуменні патэнцыялу гэтага служэння для развіцця касцёльнага жыцця», — гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе.

Тут і патрыстычныя крыніцы, і дакументы Сабораў і Святога Пасаду, і папскае навучанне. Усё гэта дапамагае, паводле аўтара, зразумець доўгі і паступовы шлях развіцця дыяканскага служэння і з’яўляецца падставай для разважанняў і даследаванняў.

Выданне з’явілася ў кантэксце ўзрастаючага інтарэсу да сталага дыяканату і яго ролі ў Касцёле і свеце.

Даведнік «Новы энхірыдыён дыяканату. Крыніцы і афіцыйныя дакументы Касцёла» з’яўляецца фундаментальнай працай і складаецца з 1096 старонак. Яго кошт – 30 еўра.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.