У Ватыкане абмеркавалі рэформу СМІ | Друк |
Святы Айцец
30.05.2016 16:59

Папа Францішак правёў сустрэчу з кіраўнікамі дыкастэрый Святога Пасаду, у цэнтры ўвагі якой была рэформа ватыканскіх СМІ. Пасяджэнне адбылося раніцай 30 мая ў Балонскім зале Апостальскага палаца Ватыкана. Яно прайшло за закрытымі дзвярыма.

Не паведамляючы падрабязнасцяў, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі адзначыў, што падчас сустрэчы абмяркоўвалася рэформа ватыканскіх СМІ, якая пачалася некалькі месяцаў таму і была даверана Сакратарыяту па камунікацыі Апостальскай Сталіцы, які ўзначальвае кс. Дарыё Вігано.

Як распавёў а. Фэдэрыко Ламбардзі, Папа захацеў выслухаць па розных аспектах не толькі членаў Рады кардыналаў па дапамозе ў кіраванні Касцёлам, але таксама і старшынь ватыканскіх дыкастэрый.

«Пасля ўводнага слова прэфекта Сакратарыяту па камунікацыі кс. Дарыё Вігано ўдзельнікі сустрэчы мелі магчымасць выказаць свае меркаванні», — дадаў кіраўнік Прэс-службы Святога Пасаду.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё,

(MV)

 
© 2003-2024 Catholic.by